💕 Шчыра віншуем Какуніну Ганну, вучаніцу 10 класа, з паспяховым выступленнем на абласным конкурсе работ даследчага характару "Ад даследаванняў да адкрыццяў"!
📜 Дыплом ІІІ ступені ў секцыі «Беларуская філалогія» (вучэбны прадмет «Беларуская літаратура») — гэта вынік глыбокай цікавасці да роднага слова, стараннай працы і сапраўднай даследчай адоранасці!
👏 Ганна паказала, што беларуская літаратура — гэта не толькі школьны прадмет, але і прастора для адкрыццяў, разважанняў і творчага пошуку. 👏 Гэтая перамога — агульная радасць усёй нашай гімназічнай сям'і!
💐 Дзякуй настаўніку Алене Станіславаўне Сякацкай за кіраўніцтва даследаваннем, за падтрымку і натхненне! Гэтае партнёрства вучаніцы і настаўніка — яскравы прыклад таго, як сумесная праца ператварае школьны прадмет у сапраўдныя адкрыцці.