Які заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА
Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Навучэнцы гімназіі далучыліся да святкавання праз розныя формы мерапрыемстваў.
Квітней, наша родная мова, жыві ў кожным сэрцы, развівайся, узбагачайся новымі словамі і выразамі!
Як перадаць сваю любоў да роднай мовы? ‼️Трэба проста выкарыстоўваць яе ў паўсядзённым жыцці, авалодваць яе таямніцамі.
Лінгвістычны марафон "Сакрэты лексікі", які прайшоў у межах Тыдня гуманітарных навук, прадаставіў магчымасць вучням гімназіі паказаць свае моўныя здольнасці.
Гімназісты далучыліся да акцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Яны напісалі Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове. Мерапрыемства адбылося ў рэжыме анлайн-трансляцыі на youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і аб’яднала аматараў роднага слова.
ВОБЛАКА СЛОЎ для адлюстравання адметнасцей беларускай мовы, фота з любімай кнігай, чытанне вершаў паэтаў-юбіляраў - на такой аптымістычнай ноце завяршыўся Дзень роднай мовы.