У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ "Васількоў шапатліваю моваю...", прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы. У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 350 прэтэндэнтаў з 378 агульнаадукацыйных сярэдніх навучальных устаноў, прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыялізаваных навучальных устаноў, а таксама студэнтаў 1-2 курсаў вышэйшых навучальных устаноў.
Сярод удзельнікаў – гімназістка Марыя Янушкевіч, якая атрымала сертыфікат удзельніка! Шчыра дзякуем за энтузіязм, талент і крэатыўнасць!
#камандаЛГ_нашы_зоркі