За рэдакцыйным сталом разам з супрацоўнікамі "Настаўніцкай газеты" сабраліся настаўнік інфарматыкі Лошніцкай раённай гімназіі Барысаўскага раёна Іван Якіменка (старшыня клуба), настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 1 Лагойска Святлана Іванюшына, дырэктар сярэдняй школы № 34 Магілёва Ігар Якіменка.
У цэнтры ўвагі было абмеркаванне супрацоўніцтва, у прыватнасці, шляхоў рэалізацыі сумеснага праекта па метадычным суправаджэнні педагогаў на партале Выдавецкага дома. Плануецца, што пад банерам "Крыштальны журавель" будуць размяшчацца ўрокі, майстар-класы, сцэнарыі мерапрыемстваў членаў клуба.
Акрамя таго, будзе развівацца аднайменная рубрыка ў друкаванай версіі газеты.