У Мінску завяршыліся (https://uomoik.gov.by/%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8/p-102103.html) двухдзённыя рэспубліканскія краязнаўчыя праваслаўныя чытанні навучэнцаў "Тут родныя трымаюць карані".
У межах пленарнага пасяджэння на іх выступілі і школьнікі Барысаўшчыны:
✅Алеся Алексяёнак (СШ № 3) з даследчай работай «Мой дом домам малітвы назавецца»
✅Антаніна Гаўрыльчык, (Лошніцкая гімназія) з даследчай работай “Гісторыя Свята-Міхайлаўскай царквы” (кіраўнік Галіна Галуза, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства).
На падвядзенні вынікаў работы рэспубліканскіх краязнаўчых праваслаўных чытанняў усім удзельнікам мерапрыемства былі ўручаны сертыфікаты і памятныя сувеніры.