Государственное учреждение образования "Лошницкая гимназия Борисовского района"
телефон: 72 12 29
email: gimnasiyaloschnica@rooborisov.by
222122, Борисовский район, аг. Лошница, ул. Кирова, 11

🏆Віншуем з перамогай! Вынікі абласнога этапу конкурсу "Па родных ваколіцах"!

19.10.2026
🏆Віншуем з перамогай! Вынікі абласнога этапу конкурсу "Па родных ваколіцах"!

😊 Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў "Па родных ваколіцах", які праходзіў у рамках рэспубліканскай акцыі "Тут пачатак Радзімы маёй" з сакавіка па кастрычнік 2026 года.


🥈 Ганарымся нашымі дасягненнямі!

Навучэнка нашай гімназіі Дзегцярова Ксенія заваявала дыплом II ступені! Ксенія бліскуча прадставіла аграгарадок Лошніца, прадэманстраваўшы глыбокія веды пра родны край, выдатныя артыстычныя здольнасці і сапраўдную любоў да гісторыі малой радзімы. 🇧🇾

🙌 Асаблівая падзяка і шчырыя віншаванні педагогу-арганізатару Аўдзеевай Юліі Мікалаеўне! Менавіта Ваш прафесіяналізм, натхненне і няўхільная падтрымка дапамаглі вучаніцы дасягнуць такога высокага выніку. Дзякуй за Вашу адданасць справе і веру ў таленты дзяцей!

Версия сайта для слабовидящих