Галоўнае ўпраўленне культуры Мінскага аблвыканкама сумесна з ДУ "Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна" падвялі вынікі конкурсу "Слова Купалы да творчасці кліча".
Галоўнае ўпраўленне культуры Мінскага аблвыканкама сумесна з ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна» падвялі вынікі конкурсу «Слова Купалы да творчасці кліча».
Партнёрамі конкурсу выступілі Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Выдавецкі дом «Звязда» - газета «Літаратура і мастацтва», Народны клуб кампазітараў і паэтаў «Жывіца».
І мы віншуем Аліну Зайцаву і яе кіраўніка Алену Станіславаўну Сякацкую, якія атрымалі дыплом III ступені.
Камунікацыя, цікавыя сустрэчы і экскурсія ў філіял літаратурнага музея Янкі Купалы "Акопы". Сапраўдны падарунак напрыканцы навучальнага года.