Гукi роднай мовы
Другога верасня свята адбылося і ў нашай гімназіі. Вучняў 5-11 класаў чакала насычаная праграма: тэматычная выстава «Гарады – сталіцы Дня беларускага пісьменства», акцыя «Бацькаўшчына. У пошуках страчанага», чэлендж «Гучы, родная мова!», квэст «Бацькаўшчына. Народ. Мова», брэйн-рынг «Спадчына беларусаў». Гімназісты памятаюць пра свае вытокі, шчыра любяць родны край i паважаюць продкаў!