Государственное учреждение образования "Лошницкая гимназия Борисовского района"
телефон: 72 12 29
email: gimnasiyaloschnica@rooborisov.by
222122, Борисовский район, аг. Лошница, ул. Кирова, 11

Добры вечар, шчодры вечар

13.01.2023
Добры вечар, шчодры вечар

Са старажытных дзён прыйшло да нас свята нашых дзядуляў  i бабуль - Калядкi. Калядоўшчыкi спявалi калядкi i шчадроўкi, у якiх зычылi дабрату i шчасця. Лiчылася, як правядзеш калядныя навагоднiя святы, такiм увесь год будзе. Фальклорна-абрадавае беларускае свята "Добры вечар, шчодры вечар" прайшло для выхаванцаў групы падоўжанага дня пад кіраўніцтвам Юліі Валер’еўны Крывашэенка. Дзецi з задавальненнем спявалi калядныя песнi на беларускай мове, расказвалi вершы, гулялi ý народныя гульнi. Выхаванцы знаёмiлiся з абрадамi, з дзеючымi асобамi свята – Гаспадарамi, Калядоýшчыкамi, Павадыром i Казой, Цыганкай.  Мерапрыемства прынесла ýсiм удзельнiкам добры настрой i салодкiя пачастункi. Упэўнены, гэты год для нашых гімназістаў будзе не толькі добрым, але і ўдалым!

Версия сайта для слабовидящих