Государственное учреждение образования "Лошницкая гимназия Борисовского района"
телефон: 72 12 29
email: gimnasiyaloschnica@rooborisov.by
222122, Борисовский район, аг. Лошница, ул. Кирова, 11

Дыялогавая пляцоўка для маладых педагогаў Мінскай вобласці "Педагог – Прафесія мірная і стваральная" адбылася ў Лошніцкай гімназіі Барысаўскага раёна

23.08.2023
Дыялогавая пляцоўка для маладых педагогаў Мінскай вобласці "Педагог – Прафесія мірная і стваральная" адбылася ў Лошніцкай гімназіі Барысаўскага раёна

 -Спікерамі мерапрыемства выступілі прадстаўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, маладыя вучоныя НАН і метадысты вучэбна-метадычнага цэнтра Барысаўскага раёна, - паведаміла дырэктар Лошніцкай гімназіі Юлія Саматыга.

Падчас мерапрыемства педагогам Міншчыны былі змястоўна акрэслены шляхі самарэалізацыі маладога настаўніка праз даследчую дзейнасць, а таксама прадэманстраваны магчымасці прафесійнага росту праз сацыяльныя і адукацыйныя праекты.

- Маладым спецыялістам была прэзентавана дарожная карта «Ад маладога спецыяліста да педагога-майстра», - звярнула ўвагу Ю. Саматыга. - Лагічным працягам сталі майстар –класы педагогаў-практыкаў Барысаўскага раёна, фішкамі якіх сталі эфектыўныя формы, метады і прыёмы: STEM-урок, элементы сінгапурскай методыкі, маршрутныя карты, інтэрактыўныя гульні, арт-тэхналогіі, лічбавыя кантэнты.

Версия сайта для слабовидящих